|
|
|||||
|
||||||
«Зорка Вянера» Максiм Багдановiч0 ![]() ![]()
Выпуск 10
добавлен 25.07.13 14:20
Зорка Венера ўзышла над зямлёю,
Светлыя згадкi з сабой прывяла... Помнiш, калi я спаткаўся з табою, Зорка Венера ўзышла. З гэтай пары я пачаў углядацца Ў неба начное i зорку шукаў. Цiхiм каханнем к табе разгарацца З гэтай пары я пачаў. Але расстацца нам час наступае; Пэўна, ўжо доля такая у нас. Моцна кахаў я цябе, дарагая, Але расстацца нам час. Буду ў далёкім краю я нудзіцца, Ў сэрцы любоў затаіўшы сваю; Кожную ночку на зорку дзівіцца Буду ў далёкім краю. Глянь іншы раз на яе, — у расстанні Там з ёй зліём мы пагляды свае... Каб хоць на міг уваскрэсла каханне, Глянь іншы раз на яе...
Скачать mp3-файл (198.7 Кб, 32 kbps)
обращений: 28
|
|